Родная мова

Да Міжнароднага Дня роднай мовы ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Узышла і ўзрасла на вякі наша родная мова!”, на якой прадставлены кнігі, артыкулы пра лёс беларускай мовы, творы славутых беларускіх паэтаў і празаікаў”. Вучні группы ПС-2, якія пражываюць у інтэрнаце каледжа, падрыхтавалі літаратурную гасцёўню ”Дала мне маці эту мову”. Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць песні на ёй, ведаць народныя святы і абрады. Кожнаму адукаванаму чалавеку неабходна старанна вывучаць і шанаваць сваю мову. Удзельнікі мерапрыемства паведамілі прысутным аб шляху адраджэння нашай роднай мовы, мовы, якая насуперак усім жорсткім выпрабаванням лёсу свабодна і легка дыхае нерастрачанай дзівоснай жыватворнай сілай. На вечарыне гучалі вершы беларускіх паэтаў, ў якіх яны сцвярджаюць, што наша мова самая мілагучная, спеўная і прыгожая, у мове гісторыя і лёс зямлі. Беларуская кніга вучыць нас быць чулымі, мудрымі, добрымі, яна дапамагае нам перажываць яшчэ не зведаныя пачуцці, разважаць над рознымі праблемамі. На мерапрыемстве прысутнічала Аліна Майсеюк, якая прыехала з Украіны, з месца дзе зараз ідуць ваенныя дзеянні. Яна пачала вучыцца ў нашым каледжы і зараз пасцігае беларускую літаратуру. У канцы мерапрыемства Аліна спявала песню на ўкраінскай мове. Прысутныя, хоць і не ведаюць украінскую мову, але ўсе зразумелі, што гэта песня пра любоў.
Мова – наш найдаражэйшы скарб, які мы павінны не толькі зберагчы для нашых продкаў, але і памножыць.
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Версия для печати Версия для печати

Книга о колледже

Кодекс об образовании

Мы в соцсетях

Акции

Донорство Год науки Брестчина за трезвый образ жизни 70 лет победы 75 лет ПТО Героико-патриотическая акция
Лето 2015

Полезные ссылки

Детский правовой сайт
Телефон доверия
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Мобильное приложение
Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Брестский облисполком
Белорусский Республиканский Союз Молодежи
Республиканский портал Профессиональное Образование
Единое Расчетное Информационное Пространство
Управление внутренних дел брестского облисполкома Министерство внутренних дел Республики Беларусь

Your browser doesn't support canvas.