- УО "Брестский государственный колледж связи" - http://bgks.by -

ЗЯМЛЯ, ДЗЕ ПАЧАЎСЯ ТВОЙ ЛЁС

8 чэрвеня на базе Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі адбылася абласная навукова-практычная канферэнцыя “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”. Усе ўдзельнікі былі падзелены на секцыі: гістарычнае краязнаўства (3 секцыі), у якіх журы заслухалi па 9 дакладчыкаў і чацвёртая секцыя літаратурнае і лінгвістычнае краязнаўства, у якой прынялі ўдзел 11 навучэнцаў. Разнастайныя па тэматыцы выступленні падрыхтавалі юныя навукоўцы-краяведы з вучэбных устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Дыплом II ступені атрымаў навучэнец нашага каледжа Дубінюк Уладзіслаў, група МіЭ-8. Пад кіраўніцтвам выкладчыка гісторыі Каленковіча Фёдара Канстанцінавіча ён падрыхтаваў першую частку праекта “Назвы на карце горада: Сувораўскі мост”.

Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс