Міжнародны дзень роднай мовы | УО "Брестский государственный колледж связи"

Міжнародны дзень роднай мовы

Гісторыя развіцця чалавечай цывілізацыі сведчыць: мова – гэта не толькі сродак зносін паміж людзьмі, але і душа кожнай нацыі, аснова мудрасці народа, заключаная ў яго песнях, казках, літаратуры. Мова – сродак спасціжэння свету, адукацыі і народнай маралі. 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята абвясціла ў 1999 годзе ЮНЕСКА – Камісія Арганізацыі Аб,яднаных Нацый па пытаннях асветы, навукі і культуры. Мэта – абарона моўнай культурнай разнастайнасці, ахова знікаючых моў. У планах арганізацыі – адсочванне становішча тых моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, садзейнічанне выпраўленню сітуацыі.

Насельніцтва нашай краіны ганарыцца сваёй роднай мовай, але мала хто гаворыць на ёй. Менавіта па гэтай прычыне беларуская мова занесена ЮНЕСКА ў атлас моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Наша мова па меладычным гучанні прызнана  другой ў свеце пасля італьянскай. І зараз справай гонару нашых сучаснікаў становіцца захаванне роднай мовы для сябе і сваіх нашчадкаў. Пакуль жыве беларуская мова, мае перспектыву і беларускі народ.

Напярэданні свята ў бібліятэцы калледжа арганізавана кніжная выстава “З гісторыі развіцця беларускай мовы”. Навучэнцы групы Д-9 наведалі Цэнтральную гарадскую  бібліятэку імя А. С. Пушкіна. Пазнаёмілісь з кніжнымі выставамі, якія падрыхтаваны да Дня мовы. Мелі магчымасць напісаць пяром на лістках рэдкія беларускія словы і прыладзіць іх на дрэве “Мова беларуская”.  Цікавасць у навучэнцаў выклікалі выставы: “Кнігі з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў”, “Узоры беларускай вышыванкі”. Супрацоўнікі бібліятэкі паведалі пра факсімільнае выданне “Берасцейскай Бібліі 1563 года”, атрыманай у дар да 1000 годззя. Спадзяемся, што гэта інфармацыйная гадзіна будзе штуршком для зацікаўленасці авалодання нашай мовай.

Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Версия для печати Версия для печати

Книга о колледже

Кодекс об образовании

Мы в соцсетях

Акции

Год малой родины

Полезные ссылки

Главное управление по образованию
Брестского областного исполнительного комитета
Брестский областной учебно-методический центр профессионального образования
Детский правовой сайт
Профилактика насилия в семье
Телефон доверия
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Мобильное приложение
Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь
Министерство образования Республики Беларусь
Брестский облисполком
Белорусский Республиканский Союз Молодежи
Республиканский портал Профессиональное Образование
Единое Расчетное Информационное Пространство
Управление внутренних дел брестского облисполкома Министерство внутренних дел Республики Беларусь

Your browser doesn't support canvas.