06.06.2026 Суботнім чэрвеньскім ранкам супрацоўнікі каледжа адправілісь ў падарожжа па Палессю. Першым прыпынкам быў Музейны комплекс ў Варацэвічах Іванаўскага раёна. Знаёміліся з лёсам знакамітага земляка Напалеона Орды, які быў таленавітым мастаком, скульптарам, кампазітарам, піяністам, літаратарам, педагогам. Мы можам наведваць многія адноўленые замкі, палацы, гістарычныя помнікі, сядзібы мінулых стагоддзяў, дзякуючы яго замалёўкам, карцінам. Супрацоўнікі музея за кароткі час сабралі многа цікавых экспанатаў. Беларуская мова экскурсаводаў заварожвала.
Далей пачалося знаёмства з галоўным горадам беларускага Палесся – Пінскам. З Андрэем Аляксандравічам Дылюком шпацыравалі па газу. Знаёміліся з культурна-гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі Пінска. Заходзілі ў самы старажытны праваслаўны храм Пінска – царкву святой Варвары. Наведалі Сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, адзін з чатырох храмаў Беларусі, якія носяць цітул малая базіліка. Памятнік архітэктуры, пабудаваны ў 1706 годдзе.
Завяршэннем паездкі было наведванне Цэнтра культуры і гісторыі “Спадчына Палесся” ў Мерчыцах.
