УО "Брестский государственный колледж связи"
 

Літаратурная гасцёўня

22 верасня навучэнцы, якія пражываюць у інтэрнаце, наведалі літаратурную гасцеўню, прысвечаную творчасці нашай вядомай зямлячцы – Ніны Мацяш, беларуская паэтэсы і перакладчыцы, якая праходзіла у бібліятэцы каледжа.

З маленства мы чуем пяшчотныя словы любові, выказаныя на роднай мове, захапляемся мілагучнай, непаўторнай, прывабнай паэзіяй. І так, кніга на роднай мове суправаджае нас на працягу ўсяго жыцця.

34 навучэнца акунулісь ў атмасферу нацыянальнай культуры і літаратуры, слухалі жывую беларускую мову, беларускія песні, чыталі вершы, больш бліжэй пазнаёмілісь з творчасцю айчынных пісьменнікаў і паэтаў.

На мерапрыемстве панавала атмасфера цёплых і пазітыўных эмоцый, створаная, дзякуючы гучанню роднай мовы. Менавіта з дзяцінства неабходна знаёміць малят з мовай і традыцыямі роднага народу, каб у будучыні яны ведалі свае карані і ганарыліся, што яны — беларусы.