УО "Брестский государственный колледж связи"
 

Максим Танк

17 верасня адзначаецца 110 гадоў з дня нараджэння аднаго з выдатнейшых паэтаў Беларусі Максіма Танка.

Лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўных прэмій, Народны паэт Беларусі, вядомы грамадскі дзеяч, Герой Сацыялістычнай працы дастойна прадстаўляў сваю родную Беларусь на шматлікіх міжнародных з,ездах, кангрэсах і форумах. У памяці сваіх сяброў, калег, усіх, хто ведаў яго, ён застаецца як прынцыповы, патрабавальны да сябе і да іншых чалавек. Творчасць Максіма Танка аднолькава разумеюць усе каму дарагія спачуванне, ласка, шчырасць, хто не шукае для сябе палёгкі на доўгіх і кароткіх жыццёвых дарогах, хто верыць, што галоўная мэта мастацтва заключаецца ў тым, каб прайсці праз вернасць дабраце і чалавечнасці.

Максім Танк узняў беларускую паэзію на сусветны ўзровень. У бібліятэцы каледжа організавана кніжная выстава да юбілею паэта. Навучэнцы могуць пазнаёміцца з паэтычнымі творамі і жыццёвым шляхам Максіма Танка.