УО "Брестский государственный колледж связи"
 

Палеская ластаўка

27.11.2023 навучэнцы груп Д-12 і ПД-1 падрыхтавалі ў бібліятэцы каледжа літаратурнае кафэ да 75-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Бібліятэкары прапанавалі ўдзельнікам прэзентацыю “Я непрыручанай птушкай жыву між сполахаў і дрэў” аб жыцці, творчасці, лёсе паэтэсы. Вядучыя з групы Д-12 распавялі пра таленавітую жанчыну, яе паэзію, якая напаўняе энергіяй, нясе ў сабе вялікую таямніцу. Гаварылі пра вершы Яўгеніі Янішчыц, пра зборнікі яе паэзіі. Увесь час на працягу мерапрыемства гучалі вершы, якія чыталі дзяўчаты з групы ПД-1.