02.09.24 адбылася сустрэча навучэнцаў каледжа з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Лаўрэатам прэміі імя Ўладзіміра Калесніка Анатолем Брытуном. Уся творчасць аўтара паказвае адносіны творцы да роднага краю, яго гісторыі. Пісьменнік па-сапраўднаму ўлюблёны ў родную мову і гісторыю беларускага краю, таму ўсе яго творы напісаныя па-беларуску і прысвечаныя мінуламу.
Анатоль Брытун заўсёды цікавіўся гісторыяй мясцін, дзе нарадзіўся і жыве, вывучае гістарыяграфію роднай краіны, чытае старажытныя летапісы, гістарычныя дакументы. Яго празаічныя творы перыядычна з’яўляюцца ў мясцовым і рэспубліканскім друку, кнігі пісьменніка можна сустрэць у бібліятэках краіны. Дзякуючы творам Анатоля Арцёмавіча кожны мае магчымасць адарвацца ад рэчаіснасці і апынуцца ў краіне неверагодных падзей, прайсці шляхам селяніна-беларуса праз цэлае стагоддзе, даведацца аб старажытнай гісторыі Беларусі больш. Усе яго творы пранікнёныя любоўю і цеплынёй да самага дарагога, што ёсць у кожнага з нас – малой і вялікай Радзімы, роднай мовы. Кнігі пісьменніка зацікавілі прысутных на сустрэчы.