УО "Брестский государственный колледж связи"
 

Свой родны край у вершах славім!

11.10.2023 у бібліятэцы каледжа адбылося пасяджэнне літаратурнай гасцёўні “Свой край у вершах славім”. Прысутнічалі навучэнцы, якія пражываюць у інтэрнаце і іх выхавальнікі. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжна-ілюстратыўную выставу “Свой родны край у вершах славім!” Чытачы мелі магчымасць пазнаёміцца са зборнікамі беларускіх аўтараў, у якіх яны пішуць пра прыгажосць сваёй Беларусі. Бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў з пісьменнікамі Берасцейшчыны, пра якіх можна даведацца ў кнізе “Літаратурная карта Берасцейшчыны”. Прысутнічыя ўключыліся ў размову, адказвалі на пытанні віктарыны “Знакамітыя людзі майго краю”. Паказалі веданне сваёй спадчыны, людзей , якія праславілі іх мясціны.