УО "Брестский государственный колледж связи"
 

ЮБІЛЕЙ НАРОДНЫХ ПЕСНЯРОЎ БЕЛАРУСІ

2022 год – гэта год падвойнага літаратурнага юбілею – 140 годдзе з Дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца ў тым, што яны стварылі шэдэўры нацыянальнага мастацтва і ўзнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабілі яе агульнанароднай з’явай. Галоўнай асаблівасцю літаратуры гэтых пісьменнікаў з’яўляецца яе грамадская запатрабаванасць, надзённасць, актуальнасць, яе глубінная сувязь з сённяшнім днём, з праблемамі сучаснасці.

18 лістапада ў бібліятэцы каледжа для першакурснікаў адбылася вечарына, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Да гадавіны падрыхтавана кніжная выстава “Янка Купала і Якуб Колас – выразнікі нацыянальнага духу беларусаў”. Загадчыца бібліятэкі Шумко Алена Анатольеўна паведаміла аб заслуге народных паэтаў, як духоўных лідараў нацыянальна-вызваленчага руху, якія дзякуючы свайму таленту здолелі на поўны голас распавясці свету пра Беларусь і яе права заняць “свой пачэсны пасад між народамі”.  У выкананні навучэнцаў гучалі вершы класікаў, праслухалі музычныя творы ў выкананні ансамбля “Песняры” на словы паэтаў. Пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменнікаў. Адказвалі на пытанні віктарыны.