УО "Брестский государственный колледж связи"
 

Дакрануцца да народнай культуры сваіх продкаў

28.06.2025 дружным калектывам выкладчыкі і супрацоўнікі каледжа вандравалі па Брэстчыне.

Завіталі ў Свята-Нікольскі жаночы скіт, які знаходзіцца ў вёсцы Вяжное Пружанскага раёна, наведалі драўляную Свята-Мікалаеўскую царкву 1771 года будавання. Слухалі цікавы распавед пра каштоўнасці, іконы, якія там знаходзяцца. Пілі радніковую вадзіцу, акуналіся ў купель.

Наведалі аграсядзібу “Стулы” на ўскрайку Белавежскай пушчы, дзе нас сустрэў спадар Аляксандр. Ян знаёміў з мясцінамі, з гісторыяй вёскі Стойлы, расказваў пра народнага ўмельца Міколу Тарасюка, які аставіў нам мноства драўляных вырабаў, частка, якіх засталася ў вёсцы.

Далей нас чакала знаёмства са спадарыняй Ларысай, якая многа зрабіла і робіць для адраджэння народных традыцый, абрадаў Брэсцкай мясцовасці.

 У захапленні глядзелі батлейку “Прыгоды ў абрадавым коле”, пра 12 беларускіх народных свят, традыцыі. Гледачы прымалі ўдзел у дзеяннях, якія адбываліся ў лялечнам спектаклі.

Ўдзельнічалі ў майстар класе па вырабах выцінанкі, традыцыйным мастацкім выразанні з паперы.

Затым спадар Аляксандр паказаў нам музей народнага быту, і маленькі гатэльчык, дзе жадаючыя могут адпачыць.

А тым часам гаспадыня накрыла абрус на стале с традыцыйнымі беларускімі стравамі. Пілі ліпавы пушчанскі напой і елі вельмі смачную пярловую кашу з печы.

Дарога да Брэста хутка скончылася, ехалі ў эмацыйным настроі ад убачаннага, ад знаёмства з Ларысай і Аляксандрам Быцко, людзьмі, якія нясуць да людзей, асабліва моладзі, культуру нашых продкаў, знаёміць са звычаямі і абрадамі беларусаў.